Сервісы і Інтэрэт тэхналогіі Web 2.0 у адукацыі. Выкарыстанне Google прэзентацый у дзейнасці настаўніка і вучня
Шибайло Светлана Юльяновна,
учитель белорусского языка и литературы
ГУО «Средняя школа №5 г.Волковыска»
Мастер-класс
«Использование Google презентации в деятельности учителя»
Цель: совершенствование ИКТ-компетентности учителя при работе с Google сервисами.
Задачи:
• познакомить с возможностями Google презентации;
• научиться редактировать совместную презентацию, самостоятельно создавать Google презентации.
Оборудование и материалы: мультимедийная система, выход в Интернет, памятка-инструкция для работы.
Подготовительная работа: открыть на компьютерах единый Google аккаунт.
Ход мастер-класса
Часть 1. Знакомство с возможностями Google презентации
Что такое Google презентации?
Это сервис Google для создания презентаций online. Данный инструмент не может полностью заменить Microsoft Power Point, не может работать без интернета, не поддерживает анимацию объектов. Но все же он обладает большими возможностями, а именно – возможностью совместной работы над презентацией и возможностью комментирования слайдов презентации пользователями. Кроме того, презентации всегда доступны, где есть подключение к сети, поскольку хранятся в Google Диске.
Как это можно использовать в учебной и внеурочной деятельности?
Один из вариантов – использование в проектной деятельности, в частности, на последнем этапе: оформление материалов, защита проекта.
Каковы плюсы в работе?
Во-первых, повышение мотивации учащихся. Во-вторых, формирование ИКТ-кометентности и УУД школьников. В-третьих, быстрая корректировка материала. В-четвертых, возможность использования готового продукта при выступлении детей, при участии школьников в конкурсах.
С чего начать?
С регистрации в Google. Это занимает пару минут. Далее учитель создает презентацию, открывает к ней доступ и приглашает участников для совместной работы.
Что должны уметь дети?
Работать в Microsoft Power Point. А также выходить в Интернет и по ссылке открывать Google презентации. Далее учитель знакомит детей с алгоритмом работы.
Часть 2. Практическая работа
Задание 1:
А) Отредактировать слайд
Б) Создать в общей Google презентации свой слайд, разместить на нем информацию про ВИА «Песняры».
В) Оставить коментарий
Откройте презентацию под названием «Вокально – инструментальный ансамбль «Песняры». Найдите каждый свой слайд и исправте в нем ошибку. Затем продублируйте слайд-шаблон для размещения своего материала.
Задание 2: посмотреть слайды коллег и оставить комментарии к ним.
Для этого найдите в правом верхнем углу «Комментировать», кликните – «Добавить». В появившейся строке напечатайте информацию.
Задание 3: создать собственную Google презентацию, отредактировать ее, предоставить к ней доступ нескольким участникам.
Пошаговая демонстрация процесса. Выполнение этапов с опорой на план-инструкцию.
План-инструкция «Создание Google презентации»
1) Войти в Google (или зарегистрироваться в нем, создав аккаунт).
2) В сервисах найти иконку Диск.
3) Найти красную кнопку «Создать», кликнуть – Презентация.
4) Выбрать тему (вид будущей презентации) - ОК.
5) Назвать презентацию:
1способ: Файл – Переименовать,
2способ: навести курсор на само название и переименовать.
6) Создать слайды:
1сп. Кликнуть на + , выбрать Новый слайд
2сп. Кликнуть на «Слайд» - выбрать Новый слайд.
7) Редактирование:
1сп. Вставка - можно вставить в презентацию текстовое поле, изображение (картинку или фотографию), видео, фигуры, таблицу.
2сп.: на панели инструментов кликать на соответствующие значки.
8) Вставка изображения:
1сп. (из Интернета): скопировать адрес картинки и выбрать «Вставить URL» (при этом способе презентация весит меньше).
2сп. (из компьютера): кликнуть «Выберите изображение для загрузки» (лучше перед загрузкой сжать изображение).
9) Предоставление совместного доступа.
Кликнуть в верхнем правом углу «Настройки доступа», «Изменить», поставить галочку «общедоступно (всем) в Интернете», «Сохранить», «Готово»
10) Добавить пользователей, которые могут редактировать документ: ввести адрес эл.почты, Готово.
Часть 3. Итог
Просмотр презентаций.
Рефлексия.
Выкарыстанне камп’ютарных тэхналогій пры вывучэнні арфаграфіі
Настаўніца беларускай мовы і літаратуры ДУА “Сярэдняя школа №5 г.Ваўкавыска” Шыбайла Святлана Юльянаўна
Грамадству патрабуецца чалавек, які ўмее сам прымаць рашэнні, мае крытычнае мысленне, валодае камп’ютарнымі тэхналогіямі.
У адпаведнасці з актуальнымі запатрабаваннямі часу, галоўнай задачай сучаснай адукацыі з’яўляецца выхаванне ініцыятыўнага, творчага, самастойнага, здольнага да паспяховай сацыялізацыі маладога чалавека, выпускніка, які здольны хутка арыентавацца ў абставінах, здольны мысліць самастойна.
Як часта падчас гутаркі настаўнікаў і бацькоў можна пачуць пра іх выхаванца:
“Пасіўны на ўроках”, “ Мог бы займацца намнога лепш”, “ Не хоча вучыцца” . Сапраўды, школьная праблема прывіцця цікавасці да ведаў застаецца актуальнай, хоць і напісана пра яе безліч псіхолага-педагагічных прац.
Мяне, як настаўніка беларускай мовы і літаратуры, вельмі хвалюе якасць ведаў маіх вучняў, узровень іх падрыхтаванасці, наогул, зацікаўленасць да вывучэння роднай мовы і літаратуры. Пачынаючы кожны ўрок, я думаю, як зрабіць, каб тыя веды, якія прапаноўваюцца на ўроку, сталі трывалым набыткам вучняў.
Улічваючы тое, што вучні ў наш час вельмі добра валодаюць камп’ютарнай тэхнікай і цікавяцца ёй, я імкнуся выкарыстоўваць у сваёй практыцы інфармацыйныя тэхналогіі, якія будуць садзейнічаць росту цікавасці да вывучэння прадмета.
З прымяненнем інфармацыйных тэхналогій магчымы розныя віды ўрокаў: урокі-гутаркі з выкарыстаннем камп’ютара як нагляднага сродка; урокі правядзення даследаванняў; урокі практычнай работы; урок-завочнае (віртуальнае) падарожжа, Інтэрнэт-урок, медыяўрок і інш.
Выкарыстанне камп’ютара мэтазгодна на розных этапах урока: на этапе вуснай работы, вывучэння і замацавання новай тэмы, правядзення творчай работы, пры праверцы франтальных самастойных работ (хуткі кантроль вынікаў), правядзення арфаграфічных хвілінак, рэфлексіі. Інфармацыйныя тэхналогіі магчыма выкарыстоўваць і пры дыягнастычным тэсціраванні якасці засваення вучэбнага матэрыялу, у трэніровачным рэжыме для адпрацоўкі ўменняў і навыкаў пасля вывучэння новай тэмы, пры рабоце з высокаматываванымі вучнямі, з вучнямі са слабай паспяховасцю, на факультатыўных занятках, пазакласных мерапрыемствах.
Практычна кожны ўрок беларускай мовы і літаратуры можна пабудаваць на зрокавым радзе, а выкарыстанне сродкаў інфармацыйных тэхналогій дае магчымасць адкрыць для дзяцей замкнутую прастору кабінета. Аднак пры гэтым неабходна ўлічваць, што камп’ютар толькі дапаўняе настаўніка, але не замяняе яго. Нельга пакінуць па-за ўвагай і пытанні некаторых санітарна-гігіенічных правіл і патрабаванняў для школьнікаў. З мэтай зніжэння стамляльнасці вучняў прапануецца працу за камп’ютарам чаргаваць з іншымі відамі працы на ўроку .
Формы і месца прымянення камп’ютара на ўроках беларускай мовы і літаратуры могуць быць самымі разнастайнымі і залежаць ад зместу гэтага ўрока, мэты, якую ставіць настаўнік:
- выкарыстанне медыярэсурсаў як крыніцы інфармацыі;
- камп’ютарная падтрымка дзейнасці настаўніка на розных этапах урока;
- арганізацыя праектнай дзейнасці вучняў.
З 90-ых гадоў мінулага стагоддзя стаў шырока вядомы тэрмін – мультымедыя. “Мультымедыя – гэта аб’яднанне ў адным дакуменце гукавой, музычнай і відэаінфармацыі з мэтай імітацыі ўздзеяння рэальнага свету на органы пачуццяў".
Медыяўрок – гэта таксама тып урока фарміравання новых ведаў, як і ўрок-семінар, урок-лекцыя, урок-экскурсія.
Дзякуючы выкарыстанню мультымедыйных сродкаў на сучасным уроку, школьнік мае мажлівасць успрымаць неабходную інфармацыю адначасова некалькімі органамі пачуццяў, а не паслядоўна, як гэта звычайна бывае пры традыцыйным выкладанні.
У ходзе педагагічнай дзейнасці я выясніла, што выкарыстанне медыярэсурсаў, як сродка інфармацыі, павялічвае цікавасць вучняў да беларускай мовы і літаратуры.
З дапамогай камп’ютарнай графічнай праграмы PowerPoint стараюся сама стварыць і паказаць вучням на экране прэзентацыі з разнастайнымі схемамі, табліцамі, малюнкамі, фотаздымкамі, неабходным тэкстам, ёсць магчымасць дэманстраваць анімацыйныя фільмы, відэакліпы.
Для стварэння ўласнай прэзентацыі карыстаюся наступнымі сайтамі: http://natlib.org.by (сайт Нацыянальнай бібліятэкі), www.kniha.by.ru (творы мастацкай літаратуры), http://literatura.at.tut.by (партал беларускай літаратуры), www.lim.by (газета “Літаратура і мастацтва”), www.dziejaslou.by (часопіс “Дзеяслоў”), http://globus.tut.by (помнікі архітэктуры Беларусі), www.kupala-theatre.by (Нацыянальны акадэмічны тэатр імя Я.Купалы), http://museum.bsu.by (Нацыянальны мастацкі музей Рэспублікі Беларусь), http://pogudo.bas-net.by (Літаратурныя музеі М.Багдановіча, Я.Купалы, Я.Коласа). belkabinet.by, (віртуальны кабінет), сайт М. Багдановіча (http:// bogdanovich149.narod.ru), сайты В. Быкава (www.bykau.by.ru) і Ул. Караткевіча (http://uladzimir-karatkevich.iatp.by). З гэтых сайтаў можна ўзяць для мультымедыяўрока неабходныя тэксты, фотаздымкі, мелодыі. Сайты, прысвечаныя беларускім пісьменнікам, нельга пакінуць па-за ўвагай сучасных школьнікаў.
Самастойна створаныя інфармацыйныя і адукацыйныя распрацоўкі выкарыстоўваю для франтальнага, групавога і індывідуальнага навучання.
Медыяўрок не патрабуе вялікіх намаганняў ад настаўніка, а дапамагае адводзіць час на індывідуальную працу з вучнямі, робіць урок больш цікавым і запамінальным.
На медыяўроку ёсць унікальная магчымасць зрабіць урокі роднай мовы і літаратуры больш нагляднымі і дынамічнымі, а школьнікі атрымоўваюць магчымасць за даволі кароткі тэрмін лепш запомніць неабходны матэрыял, больш глыбока ўсвядоміць яго сутнасць.
Вельмі актуальны сёння ў рэспубліцы такі від кантролю ведаў вучняў як тэсты.
Па беларускай мове я выкарыстоўваю праграмы, з якімі вучні могуць працаваць, якія даюць магчымасці для выпрацоўкі асноўных уменняў і навыкаў па прадмеце. Праграма “Беларуская мова” разлічана на засваенне і кантроль ведаў па любой тэме мовы. Напрыклад, тэма “Назоўнік” уключае па 2-3-4 тэсты на кожную падтэму. У канцы тэмы абавязкова паказваецца вынік: колькасць правільных і няправільных адказаў.
Цікава тое, што тэсты можна праходзіць у рэжыме кантролю, самакантролю, самакантролю з заахвочваннем. Гэта спрыяе разнастайнасці ўрокаў і разлічана на розны ўзрост. Напрыклад, для 5-6 класаў вельмі цікава працаваць з тэстамі на рэжыме самакантролю з заахвочваннем, бо, акрамя пытанняў і адказаў, вучні бачаць каляровыя малюнкі, якія з’яўляюцца пры правільным ці няправільным адказе.
Таксама камп’ютарная сетка дапамагае настаўніку ўбачыць вынікі класа адразу, памылкі кожнага, рост вучня ў параўнанні з папярэдняй работай, а таксама настаўнік можа правесці кантрольны абагульняючы ўрок па ўсёй тэме. Пасля можна выканаць работу над памылкамі, выбраўшы рэжым работы “Работа над памылкамі”.
Па гэтай праграме можна праводзіць і такі від работ, як дыктанты. Іх можна праводзіць як тэсты-дыктанты (гэта значыць, устаўляць прапушчаныя літары і знакі прыпынку ў тэксце, які ўжо ёсць на экране). Толькі патрэбна выбраць належны рэжым. Правярае работу камп’ютар. У сваёй практыцы я сістэматычна карыстаюся наступнымі электроннымі дапаможнікамі: “Пішам правільна”, “Вывучаем беларускі правапіс у школе і дома”, “Фанетыка і арфаграфія для выпускніка”, “Беларуская мова. Новыя правілы арфаграфіі і пунктуацыі”, якія дапамагаюць у тэставым рэжыме праверыць веды вучняў, распрацаваны тэарэтычны матэрыял у форме прэзентацый дазваляе скараціць час пры тлумачэнні новага матэрыяла, распрацаваныя практыкаванні, крыжаванкі, гульні прывіваюць цікавасць да прадмета.
Станоўчыя асаблівасці работы з камп’ютарнай падтрымкай на ўроку ў тым, што скарачаецца час пры выпрацоўцы тэхнічных навыкаў вучняў, адсочваюцца памылкі, дапушчаныя вучнем, і паўторна адпрацоўваецца недастаткова засвоены матэрыял, работа вучня ацэньваецца адразу, настаўнік менш часу траціць на праверку работ, пры рабоце з камп’ютарам прысутнічае элемент гульні, і ў большасці дзяцей павышаецца матывацыя да вучэбнай дзейнасці.
Апошнім часам у педагагічным друку ўсё часцей сустракаюцца публікацыі пра дыстанцыйнае навучанне, Інтэрнэт-урок, якія, як сцвярджаюць навукоўцы, у XXI ст. стануць самай эфектыўнай формай навучання і падрыхтоўкі спецыялістаў.
Дыстанцыйнае навучанне развівае ў вучня ўменні самастойнай працы з навучальным матэрыялам, выпрацоўвае крытычнае мысленне ва ўмовах карыстання вялікім аб'ёмам інфармацыі, удасканальвае навыкі самаадукацыі і самакантролю. Выкарыстанне нават элементаў дыстанцыйнага навучання ў звычайным навучальна-выхаваўчым працэсе дазваляе зрабіць яго жывым, цікавым і творчым.
Дзякуючы доступу да Інтэрнэту, сучасныя школьнікі могуць засвоіць праграму, атрымаць неабходны навучальны матэрыял практычна па любой дысцыпліне ў электронным ці друкаваным выглядзе, авалодаць ім самастойна, без выкладчыка. Роля настаўніка тут мяняецца на ролю кансультанта, партнёра па творчым пошуку. Важным накірункам выкарыстання інфармацыйных тэхналогій у навучальным і выхаваўчым працэсе лічу і праектную дзейнасць вучняў. Выкананне праектных работ у выглядзе прэзентацый, дакладаў, рэфератаў з дапамогай камп’ютарных праграм дазваляе фарміраваць і развіваць навыкі самаадукацыі школьнікаў, забяспечвае засваенне ведаў не на рэпрадуктыўным, а на творчым узроўні. Вынікам праектнай работы сталі электронныя прадукты (прэзентацыі, тэсты, крыжаванкі, практыкаманні, створаныя ў прагармах Web2.0 тэхналогіях, распрацаваны электронны дапаможнік “Прыметнік”), якія актывізіруюць пазнаваўчую дзейнасць вучняў, прывіваюць цікавасць да прадмета.
Камп’ютар на ўроку з’яўляецца сродкам, які дазваляе вучням лепш пазнаць саміх сябе, садзейнічае развіццю самастойнасці. Вопыт работы паказвае, што выкарыстанне сродкаў інфармацыйных тэхналогій на ўроках беларускай мовы і літаратуры дапамагае вучням больш грунтоўна запамінаць новы матэрыял, павышаецца іх матывацыя да пазнання прадмета, значна эканоміцца час на выкананне трэніровачна-карэкцыйных заданняў, развіваецца наглядна-вобразнае мысленне, фарміруецца ўменне работы з інфармацыяй: яе пошук, адбор і перапрацоўка.
Выкарыстанне камп’ютарных тэхналогій у навучанні мове і літаратуры дазваляе дыферэнцаваць вучэбную дзейнасць на ўроках, развівае іх творчыя здольнасці, стымулюе разумовую і даследчую дзейнасць.
Правядзенне ўрокаў з выкарыстаннем сродкаў інфармацыйных тэхналогій – моцны стымул у навучанні. Пры дапамозе такіх урокаў актывізуюцца псіхічныя працэсы вучняў: успрыманне, увага, памяць, мысленне; найбольш актыўна і хутка адбываецца развіццё пазнавальнай цікавасці. Чалавек па сваёй прыродзе больш давярае вачам, і больш 80% інфармацыі ўспрымаецца і запамінаецца ім праз зрокавы аналізатар. Дыдактычная вартасць урокаў з выкарыстаннем інфармацыйных тэхналогій – стварэнне эфекту прысутнасці ("Я гэта бачыў!”), у вучняў з’яўляецца цікавасць, жаданне даведацца і ўбачыць больш.
Неабходнасць выкарыстання камп’ютарных тэхналогій на ўроках беларускай мовы і літаратуры бясспрэчная, бо ўрок становіцца сучасным, эфектыўным, павышаецца цікавасць вучняў да вывучэння прадмета, дае магчымаць настаўніку самаўдасканальвацца. Зразумела, што сродкі інфармацыйных тэхналогій не могуць цалкам замяніць чытанне твораў, вывучэнне правіл, напісанне творчых работ, жывога слова настаўніка, ад уменняў якога залежыць вынік вучэбнага працэсу. Тым не менш выкарыстанне камп’ютараў у разумных межах павышае ступень засваення вучэбнага матэрыялу навучэнцамі.
ВЫКАРЫСТАННЕ ІНФАРМАЦЫЙНА-КАМУНІКАТЫЎНЫХ ТЭХНАЛОГІЙ У ДЗЕЙНАСЦІ НАСТАЎНІКА
БЕЛАРУСКАЙ МОВЫ І ЛІТАРАТУРЫ
Шыбайла Святлана Юльянаўна,
настаўніца беларускай мовы і літаратуры
ДУА “Сярэдняя школа №5 г.Ваўкавыска”
Гродзенскай вобласці,
sveta09_2009@mail.ru,
+375298675843
Выкарыстанне КТ стала актуальным у сучаснай школе, у тым ліку і на ўроках беларускай мовы і літаратуры. Аднак патрэбна мець умовы, неабходныя для правядзення камп'ютарных урокаў: кабінет з усталяванымі камп'ютарамі, мультымедыйны праектар; наяўнасць праграмнага забеспячэння, матэрыялаў да ўрока; валоданне настаўнікам навыкамі работы на камп'ютары. Калі гэтыя праблемы больш-менш уладкаваліся, паўстае другое пытанне: ці існуе магчымасць падрыхтавацца да такога ўроку?
Асобае месца ў маёй педагаічнай дзейнасці займае выкарыстанне сервісаў Web 2.0. Асаблівую ўвагу ў мяне і маіх вучняў выклікае сервіс LearningApps.org. Дадзены сервіс дазваляе зручна і лёгка ствараць электронныя інтарактыўныя заданні . LearningApps.org дапамагае арганізаваць работу калектыва вучняў, стварыць індывідуальныя траекторыі вывучэння прадмета, а таксама стварыць свой асабісты банк матэрыялаў па прадмеце. http://learningapps.org/myapps.php(http://learningapps.org/display?v=p01gv2bo301)Практыкаванні адзначнага сервіса можна выкарыстоўваць на розных этапах уроках, а таксама ў якасці дамашняга задання: стварыць практыкаванне па прапанаванай тэме. Вучні з вялікай цікавасцю выконваюць заданні і самі ствараюць іх.
Яшчэ адзін сервіс, які дазваляе сістэматызаваць вывучаны матэрыял – Spiderscribe.net (Ментальныя карты)http://www.spiderscribe.net/app/?6aa390674c26ac3aada22b52af8c0ff5. На сучасным інфармацыйным рынку існуе мноства навучальных праграм, якія дапамагаюць у праверцы і сістэматызацыі пройдзенага матэрыяла і вучню, і настаўніку. Толькі вось адно але... Усе праграмы ў асноўным – расійскія, рускамоўныя. На жаль, для правядзення ўрокаў беларускай мовы і літаратуры прапануецца нешматлікая колькасць распрацаваных электронных дапаможнікаў, патрэбных настаўніку для падрыхтоўкі і правядзення ўрокаў з выкарыстаннем КТ. Таму для настаўнікаў беларускай мовы і літаратуры і вучняў пры вывучэнні прадмета ў напрамку ІТ да пэўнага часу існаваў вакуум. Апошнім часам сітуацыя выпраўляецца, але не настолькі хутка. У асноўным прапаноўваюцца праграмы для сярэдніх класаў ці падаецца тэарэтычны матэрыял, якога дастаткова. І таму ў мінулым навучальным годзе мною быў распрацаваны электронны дапаможнік “Прыметнік”. Дадзены дапаможнік дазваляе сістэматызаваць і паглыбіць тэарэтычны матэрыял па тэме “Прыметнік”. Практычны матэрыял спрыяе замацаванню тэарэтычных ведаў на практыцы. Дапаможнік складаецца з наступных раздзелаў: “Тэарэтычны матэрыял”, “Практыкаванні і тэсты”, “Самы разумны” (інтэрактыўная гульня), “Дадатковы матэрыял”, “ У дапамогу настаўніку”.
Дапаможнік створаны ў поўнай адпаведнасці з Праграмай па беларускай мове для агульнаадукацыйных устаноў з беларускай і рускай мовамі навучання (2012 года). У ім змешчаны матэрыялы, якія дапамогуць асэнсаваць тэарэтычныя веды, выпрацаваць уменне прымяняць іх на практыцы. Вялікая ўвага аддаецца тыпавым тэставым заданням, створаным на ўзор тых, што выкарыстоўваюцца на цэнтралізаваным тэсціраванні па беларускай мове. Пры адборы тэарэтычнага матэрыялу перавага аддавалася фармулёўкам, занатаваным у падручніках для агульнаадукацыйных устаноў. Выбар формы практычнага задання вызначаўся дыдактычнай мэтазгоднасцю.
Дапаможнік можна выкарыстоўваць пры правядзенні ўрокаў беларускай мовы ў 6, 11 класах пры вывучэнні тэмы “Прыметнік”, а таксама падчас правядзення факультатыўных заняткаў . Матэрыялы могуць выкарыстоўваць і вучні, якія рыхтуюцца да алімпіяд, да паступлення на філалагічныя факультэты ВНУ, удзельнічаюць у навукова-даследчай дзейнасці, бо звесткі, пададзеныя ў праекце, браліся з аўтарытэтных лексікаграфічных крыніц.
Дапаможнік змяшчае прэзентацыі, іх можна загружаць у любы час. А таксама дадатковыя матэрыялы: “Віды разбораў прыметнікаў”, “Аасаблівасці словаўтварэння прыметнікаў”, “Выкарыстанне прыметнікаў у тэкстах розных стыляў”, “Пастаноўка націску ў прыметніках”, што спрыяе развіццю пазнавальнай дзейнасці вучняў.
Большасць з вучняў для абмену інфармацыяй карыстаюцца сацыяльнымі сеткамі, з цікавасцю чытаюць блогі. Патрэбную інфармацыю школьнікі шукаюць на разнастайных сайтах, блогах. Выкарыстанне блогаў забяспечвае большую гібкасць навучальнага працэсу, інтэнсіўнае ўзаемадзеянне паміж настаўнікам і навучэнцамі, бацькамі, калегамі, а таксама паміж самімі навучэнцамі, адкрытасць, абгрунтаванне ацэнкі вынікаў, мабільнасць і аператыўнасць абмену інфармацыяй. Зыходзячы з усяго вышей адзначанага, узнікла думка пра стварэнне ўласнага блога. Што ж павінна быць адлюстравана ў блогу? На маю думку:
• Матэрыялы блога павінны садзейнічаць папулірызацыі беларускай мовы.
• Звесткі блога карысныя для настаўнікаў беларускай мовы і літаратуры, класных кіраўнікоў, вучняў і іх бацькоў
• Форма падачы матэрыялу ў пэўнай ступені даступная, наглядная, зразумелая.
І таму ў гэтым навучальным годзе я вырашыла стварыць уласны блог "Блог настаўніцы беларускай мовы і літаратуры Шыбайла Святланы Юльянаўны".
Пры стварэнні блога перад сабой я ставіла наступныя задачы:
• Стварыць магчымасць сінхроннай і асінхроннай камунікацыі з настаўнікамі, вучнямі і іх бацькам.
• Арганізаваць магчымасць працы з вучэбным матэрыялам у зручны час і ў любым месцы, дзе магчыма выйсці ў Інтэрнет.
• Прадставіць і сістэматызаваць матэрыялы ( тэкставыя, гіпертэкставыя, графічныя, аўдыя-, відэафайлы, анімацыі і г.д.) для правядзення ўрокаў па беларускай мове і літаратуры, пазакласных мерапрыемстваў.
• Актывізаваць усе каналы ўспрыяцця, дзякуючы мультымедыйнасці, інтэрактыўнасці працэсу навучання.
• Забяспечыць больш шырокі доступ да адукацыйных паслуг, адкрытага працэсу навучання.
Змест блога:
1. Галоўная старонка
2. Нарматыўныя дакументы
3. Партфоліа (блог)
4. Настаўніку беларускай мовы і літаратуры (блог)
5. Скарбонка класнага кіраўніка (блог)
6. ВЭБ-сервісы
7. Бацькам
8. Вучням (“Класная кампанія” (блог))
9. Беларускі каляндар (блог)
Створаны блог дапамагае у працы як настаўніка, так і класнага кіраўніка, дае магчымасць змясціць вялікую колькасць інфармацыі, якою зручна карыстацца ў любы момант і ў любым месцы пры наяўнасці выхаду ў інтэрнет і таксама магчымаць абменьвацца інфармацыяй з калегамі, вучнямі, бацькамі ў хуткім рэжыме.
Правядзенне ўрокаў з выкарыстаннем сродкаў інфармацыйных
тэхналогій – моцны стымул у навучанні. Пры дапамозе такіх урокаў актывізуюцца псіхічныя працэсы вучняў: успрыманне, увага, памяць, мысленне; найбольш актыўна і хутка адбываецца развіццё пазнавальнай цікавасці. Чалавек па сваёй прыродзе больш давярае вачам, і больш 80% інфармацыі ўспрымаецца і запамінаецца ім праз зрокавы аналізатар. Дыдактычная вартасць урокаў з выкарыстаннем інфармацыйных тэхналогій – стварэнне эфекту прысутнасці ("Я гэта бачыў!”), у вучняў з’яўляецца цікавасць, жаданне даведацца і ўбачыць больш.
Неабходнасць выкарыстаня КТ на ўроках беларускай мовы і літаратуры бясспрэчная, бо ўрок становіцца сучасным, эфектыўным, павышаецца цікавасць вучняў да вывучэння прадмета, дае магчымаць настаўніку самаўдасканальвацца. Зразумела, што КТ не могуць цалкам замяніць чытанне твораў, вывучэнне правіл, напісанне творчых работ, жывога слова настаўніка, ад уменняў якога залежыць вынік вучэбнага працэсу. Тым не менш выкарыстанне НІТ у разумных межах павышае ступень засваення вучэбнага матэрыялу навучэнцамі.
Комментариев нет:
Отправить комментарий